- прычолак
- прычолак, -лка
м.
абл.
Усечённый сверху скат четырёхскатной крыши.- То заходзьце онь у гэну хату з прычолкамі, - праз дым паказалі Зубрыцкаму асядласць баркаўскога багатыра. Калюга. Запечны абібок - наш кот Цімох - знайшоў ужо сухое месца на прычолку страхі і шчасліва мурлыча пад промнямі ласкавага сонца. Брыль. Прыгарадная, невялікая, з хораша памаляванымі частаколамі і прычолкамі, і аканіцамі вёска. Янкоўскі.
Самабытнае слова: Слоўнік беларускай безэквівалентнай лексікі (у рускамоўным дачыненні). Менск: Беларуская Энцыклапедыя. Ірына Шкраба. 1994.